Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў

Вядомаму журналісту і вядоўцу было 37 гадоў.

У ноч на 21 сьнежня ня стала беларускага журналіста, аўтара youtube-каналаў «Жыцьцё-Малiна» і «Загляне сонца», экс-журналіста газеты «Всё о футболе» і Goals.by/Tribuna.com Мікіты Мелказёрава.

Мелказёраву было 37 гадоў.

Пра сьмерць Мелказёрава ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка. Ягоную сьмерць Свабодзе пацьвердзіў калега Мікіты Аляксандар Івулін.

Падрабязнасьці і прычыны сьмерці вядомага журналіста пакуль не вядомыя.

Апошнія гады Мікіта жыў у Варшаве. Ён вымушаны быў эміграваць у Польшчу празь перасьлед у Беларусі, як і сотні іншых журналістаў. Ён займаўся каналам «Жыцьцё-Малiна», дзе запрашаў на размовы славутых асобаў, робячы зь імі інтэрвію на розную тэматыку, у тым ліку палітыкі і спорту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая сустрэча зь Мікітам Мелказёравым. І апошняя. Распавядае Аляксандар Лукашук
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». «Калі цябе Зянон пакусаў». Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў